Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя апавяданьні (Колас, 1926).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КІРМАШ

І

— Адно-ж ты, Пятруська, ня баўся на кірмашы. Сюды-туды дый да дому. Прыедзь хоць раз, як чалавек.

Кожную нядзельку дзяўбла Кася Пятрусю адно й тое, і Пятрусь іншы раз засярдуе. Яму не падабалася такая апека жонкі.

— Ото, як ты баішся!

Пятрусь сеў на воз, сарваў сваю злосьць на кані, сьцебануўшы яго пугаю разоў са тры, каб заадно нечага й жонцы задаць страху.

Палавіну дарогі — а гэта будзе вёрст пяць — Пятрусь быў сярдзіты. Падумаць, дык выходзіць, што жонка кажа праўду: ці-ж добра, каб хто спытаўся, прапіваць грошы? І Пятрусь стаў думаць аб тым, як ён ужо раз дваццаць абяцаў жонцы ня піць гарэлкі і заўсёды прыяжджаў да дому п’яны; як ён ашукваў яе, прыкідваючыся цьвярозым, — для гэтага ён стараўся хадзіць роўна. Часам яму і ўдаецца зрабіць колькі роўных крокаў, а потым, па-