Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя апавяданьні (Колас, 1926).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III

А ў Сьвіной вуліцы, каля хаты Сымона й Мікалая была ўжо цэлая комэдыя.

Тут былі і старыя, і малыя, і бабы, і дзяўчаты.

Галоўнае месца займалі Сымон з Мікалаем. Сварка з першых слоў абяцала цікавы бой. Вакол ваяк стаяла жывая сьцяна народу.

Наперадзе стаяла некалькі чалавек, якія борзда ўмелі зьвясьці Сымона з Міколам. А другія толькі пазіралі. Калі «звадыяшы» бачылі, што бойка раскідаецца, то тады ўмешваліся яны.

— Эй, Сымон! Як табе ня брыдка? Мікола даў дулю, а ты толькі нос адхіліў!

— Дык я яму дам дзьве! — крычаў Сымон і соваў Міколе дзьве хвігі.

Другі звадыяш пхаў Міколу на Сымона, і бойка гатова!

Але на гэты раз звадыяшам ня было чаго рабіць: Базыль з Карусём — а яны заўсёды прыходзілі толькі к самаму пачатку комэдыі, як якое начальства — убачылі вось што: Сымон трымаў у руках млён, а Мікола — грамнічную сьвечку. Сьвечка была мала чым менш ад млёна — палкі, якою круцяць жорны. Аказалася, што бой быў у хаце, і Сымон прыпёр Мі-