Старонка:Востраў скарбаў.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кіх галандскіх вырадках, як вы, я дазволіў-бы капітану Смолету давесці нас назад да паловы дарогі.

— Мы і самі нядрэнныя маракі! — пярэчыў Дзік.

— Нядрэнныя матросы, ты хочаш сказаць, — паправіў яго Сільвер. — Мы ўмеем варочаць рулем. Але хто вылічыць курс? Для гэтага ніхто з вас не здольны, джэнтльмены. Каб была мая воля, я дазволіў-бы капітану Смолету давесці нас назад хоць-бы да пасата. Тады ведаў-бы, за тое, што плывеш правільна і што не давядзецца выдаваць прэсную ваду па лыжачцы ў дзень. Але я ведаю, што вы за людзі. Давядзецца расправіцца з імі на востраве, як толькі яны перанясуць скарб сюды, на карабль. А вельмі шкада. Але вам абы толькі хутчэй дарвацца да выпіўкі. Па праўдзе кажучы, у мяне сэрца баліць, калі я думаю, што давядзецца вяртацца з такімі людзьмі, як вы.

— Лягчэй, Доўгі! — крыкнуў Ізраэль. — Дык з табой-жа ніхто не спрачаецца.

— Хіба я мала бачыў такіх караблёў, якія загінулі дарэмна? Хіба я мала бачыў такіх малайцоў, якіх павесілі сушыцца на сонейку? — усклікнуў Сільвер. — А чаму? А ўсё таму, што спяшаліся, спяшаліся, спяшаліся. Паслухайце мяне: я паплаваў па мору і сёе-тое пабачыў у сваім жыцці. Калі-б вы ўмелі кіраваць караблём і змагацца з вятрамі, вы ўсе даўно ездзілі-б у карэтах. Але дзе-ж там! Ведаю я вашага брата. Нап'ецеся рому — і на шыбеніцу.

— Усім вядома, Джон, што ты краснабай славуты, — пярэчыў яму Ізраэль. — Але-ж былі другія, якія не горш цябе ўмелі кіраваць караблём. Дык яны-ж не строілі з сябе камандзіраў і самі куцілі і другім не перашкаджалі.

— Так, — сказаў Сільвер. — А дзе яны цяпер? Такі быў П'ю, і памёр у галечы жабруючы. І Флінт быў такі, і памёр ад рому ў Саване. Так, гэта былі прыемныя людзі, вясёлыя… Толькі дзе яны цяпер, вось пытанне!

— Што мы зробім з імі, — спытэў Дзік, — калі яны пападуцца да нас у рукі?

— Вось гэты чалавек мне да спадобы! — з захапленнем усклікнуў повар. — Не аб глупстве кажа, але аб справе. Што-ж, па-твойму, з імі зрабіць? Высадзіць іх на які-небудзь