Старонка:Востраў скарбаў.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Вы хочаце сказаць, што ён п'яніца? — спытаў сквайр.

— Не, сэр, — адказаў капітан. — Я толькі хачу сказаць, што ён занадта распушчае каманду.

— А цяпер, — папрасіў доктар, — скажыце нам проста, капітан, што вам ад нас патрэбна?

— Вы цвёрда рашылі адправіцца ў гэтае плаванне, джэнтльмены?

— Беспаваротна, — адказаў сквайр.

— Вельмі добра, — сказаў капітан. — Паколькі вы дагэтуль цярпліва мяне слухалі, паслухайце і далей. Порах і зброю складваюць у насавой частцы карабля, бліжэй да матросаў. А між тым ёсць вельмі добрае месца пад вашай каютай — чаму-б не пакласці іх туды? Гэта першае. Затым, вы ўзялі з сабой чатырох слуг. Іх, як мне сказалі, таксама хочуць пасяліць у насавой частцы разам з матросамі. Чаму-б не наладзіць для іх ложкі каля вашай каюты? Гэта другое.

— Ёсць і трэцяе? — спытаў містэр Трэлоўні.

— Ёсць, — сказаў капітан. — Залішне многа балбочуць.

— Так, занадта многа балбочуць, — згадзіўся доктар.

— Перадам вам толькі тое, што я чуў сваімі вушамі, — працягваў капітан Смолет. — Кажуць, быццам у вас ёсць карта нейкага вострава, быццам на карце крыжыкамі адзначаны месцы, дзе закапаны скарбы. Быццам гэты востраў знаходзіцца…

І тут ён з поўнай дакладнасцю назваў шырату і даўгату нашага вострава.

— Я не казаў гэтага ні аднаму чалавеку! — усклікнуў сквайр.

Аднак, кожны матрос ведае аб гэтым, сэр, — запярэчыў капітан.

— Гэта вы, Лівсі, усё раэбалталі! — крычаў сквайр. — Ці ты, Гоўкінс.

— Цяпер ужо ўсёроўна, хто разбалтаў, — сказаў доктар.

Я заўважыў, што ні ён, ні капітан не паверылі містэру Трэлоўні, не гледзячы на ўсе яго апраўданні. Я таксама тады не паверыў, таму што ён сапраўды быў славуты балбатун. А цяпер я думаю, што ён казаў праўду і што