Старонка:Востраў скарбаў.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Выява

Георга“ і распытваў там аб усіх заезджых дамах, якія размешчаны блізка да мора. Пачуўшы аб нашай карчме добрыя водгукі і даведаўшыся, мабыць, што яна стаіць на водшыбе, у баку ад вёскі, капітан парашыў пасяліцца ў нас. Вось і ўсё, што ўдалося нам даведацца пра нашага пастаяльца.

Чалавек ён быў маўклівы. Цэлыя дні блукаў вакол бухты або ўзбіраўся на скалы з меднай падзорнай трубой. Вечарамі ён сядзеў у агульным пакоі, у самым куце каля агню, мяшаў ром з вадой, і піў гэтую моцную мешаніну. Ён не адказваў, калі з ім пачыналі гаварыць. Толькі акіне лютым поглядам і засвішча носам, як карабельная сірэна ў тумане. Неўзабаве мы і нашы наведвальнікі навучыліся не чапаць яго. Кожны дзень, вярнуўшыся з прагулкі, ён пытаўся, ці не праходзілі па нашай дарозе якія-небудзь маракі. Спачатку мы думалі, што яму нехапае кампаніі такіх-жа гуляк, як ён сам. Але нарэшце мы пачалі разумець, што ён жадае быць далей ад іх. Калі які-небудзь марак, прабіраючыся па прыбярэжнай дарозе ў Брыстоль, спыняўся ў „Адмірале Бенбоў“, капітан спачатку разглядваў яго з па-за дзвярной заслоны і толькі тады выходзіў