Старонка:Востраў скарбаў.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тага паклёпу відавочна. Ніхто, аднак, не асмельваецца адмаўляць, што „Іспан'ёла“ — выдатны карабль.

Такім чынам, карабль я дастаў без клопату. Праўда, рабочыя падрыхтоўваюць яго вельмі марудна, але з часам усё будзе гатова. Значна больш давялося мне павазіцца з падборам каманды.

Я хацеў наняць чалавек дваццаць — на выпадак сустрэчы з дзікунамі, піратамі ці праклятым французам. Я ўжо знясілеў, а знайшоў усяго шасцёра, але затым лёс змілаваўся нада мной, і я сустрэў чалавека які адразу наладзіў мне ўсю гэтую справу.

Я выпадкова разгаварыўся з ім у порце. Аказалася, што ён стары марак. Жыве на сушы і трымае таверну. Знаёмы з усімі маракамі ў Брыстолі. Жыццё на сушы расстроіла яго здароўе, ён хоча зноў адправіцца ў мора і шукае пасады карабельнага повара. У тую раніцу, паводле яго слоў, ён вышаў у порт толькі дзеля таго, каб падыхаць салёным марскім паветрам.

Гэтая любоў да мора здалася мне чуллівай, ды і вас яна, пэўна, расчуліла-б. Мне зрабілася шкада яго, і я тут-жа на месцы запрапанаваў яму быць поварам у нас на караблі. Яго называюць Доўгі Джон Сільвер. У яго няма адной нагі. Але я лічу гэта найлепшай рэкамекдацыяй, таму што ён страціў яе, змагаючыся за радзіму пад началам неўмірушчага Гока. Ён не атрымлівае пенсіі, Лівсі. Бачыце, у якія жахлівыя часы мы жывём!

Так, сэр, я думаў, што знайшоў повара, а аказалася, што я знайшоў цэлую каманду. З дапамогай Сільвера мне за некалькі дзён удалося навербаваць экіпаж з сапраўдных, спрактыкаваных, прасоленых акіянам маракоў. Выгляд у іх не надта прывабны, але затое, мяркуючы па іх тварах, усе яны — людзі шалёнай храбрасці. Маючы такую каманду, мы можам змагацца хоць-бы з цэлым фрэгатам.

Доўгі Джон параіў мне нават звольніць сяго-таго з тых шасці або сямі чалавек, якіх я наняў раней. Ён у адну хвіліну давёў мне, што яны прэснаводныя швабры, з якімі нельга звязвацца адпраўляючыся ў небяспечнае