Старонка:Востраў скарбаў.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ліся на судне, зробяць, зразумела, усё магчымае, каб авалодаць скарбам. Мы нідзе не павінны паказвацца па адным, пакуль не адплывем ад берага. Я астануся тут разам з Джымам да ад'езду. Вы вазьміце Джойса і Гэнтэра і адпраўляйцеся з імі ў Брыстоль. І — самае галоўнае — мы нікому не павінны казаць ні слова аб нашай знаходцы.

— Лівсі, — адказаў сквайр, — вы заўсёды правы. Я буду маўчаць, як магіла.