Старонка:Востраў скарбаў.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І ён паклаў пакет перад сабой на стол.

Пакет быў моцна зашыты ніткамі. Доктар дастаў сваю скрыначку з інструментамі і разрэзаў ніткі хірургічнымі ножніцамі. У пакеце аказаліся дзве рэчы — сшытак і запячатаны канверт.

— Перш за ўсё паглядзім сшытак, — запрапанаваў доктар. Ён ласкава паклікаў мяне да сябе ад століка, дзе я вячэраў, каб і я мог прыняць удзел у разгадванні таямніцы і пачаў перагортваць сшытак. Сквайр і я з цікавасцю глядзелі праз яго плячо.

На першай старонцы сшытка былі выведзены ўсялякія крывулі. Было падобна на тое, што іх выводзілі так сабе або для пробы пяра. Між іншым тут быў і той надпіс, які капітан вытатуіраваў у сябе на руцэ: „Хай спраўдзяцца мары Білі Бонса“, ды іншыя накшталт гэтага, напрыклад: „Містэр Б. Бонс, штурман“, „Досыць рому“, „На пальмавай наберажнай ён атрымаў усё, што яму належала“. Былі іншыя надпісы, зусім незразумелыя, якія складаліся большай часткай з аднаго слова. Мяне вельмі зацікавіла, хто быў той, які атрымаў, „што яму належала“, і што менавіта яму належала, магчыма, удар нажом у спіну?

— Ну, з гэтай старонкі не многа высветліш, — сказаў доктар Лівсі.

Дзесяць або дванаццаць наступных старонак былі запоўмены дзіўнымі бухгалтэрскімі запісамі. На адным канцы радка стаяла дата, а на другім грашовае падсумаванне, як звычайна ў бухгалтэрскіх кнігах. Але замест усякіх тлумачэйнняў у прамежку стаяла толькі розная колькасць крыжыкаў. Дванаццатым чэрвеня 1746 года, напрыклад, была азначана сума ў семдзесят фунтаў стэрлінгаў, але ўсе тлумачэнні, адкуль яна ўзялася, замянялі сабой шэсць крыжыкаў. Часам, такі, дадавалася назва мясцовасці, напрыклад: „супроць Каракаса“, або проста азначалася шырата і даўгата, напрыклад: „62° 17′ 20″, 19° 2′ 40″“.

Запісы рабіліся на працягу амаль дваццаці год. Запрыбыткаваныя сумы ўсё буйнелі. І ў самым канцы, пасля