Старонка:Востраў скарбаў.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мятайце, што я вам скажу: адна шклянка рому вас, канешне, не заб'е, але калі вы вып'еце адну шклянку, вам захочацца выпіць яшчэ і яшчэ. І клянуся вам маім парыком: калі вы не пакінеце піць, вы і сапраўды вельмі хутка памрыцё. Зразумела? Вернецеся на неба, як сказана ў бібліі. Ну, паспрабуйце ўстаць. Я дапамагу вам дабрацца да вашай пасцелі.

З вялікімі намаганнямі мы ўсцягнулі капітана наверх і паклалі ў пасцель. Галава яго ў знясіленасці ўпала на падушку. Ён быў амаль што непрытомны.

— Дык памятайце, — сказаў доктар, — я сумленна раю вам: слова ром і слова смерць для вас азначаюць адно і тое-ж самае.

Узяўшы мяне за руку, ён накіраваўся да майго хворага бацькі.

— Глупства, — сказаў ён, як мы толькі зачынілі за сабой дзверы. — Я выпусціў з яго столькі крыві, што ён надоўга супакоіцца. Тыдзень пракачаецца ў пасцелі, а гэта карысна і для яго і для вас. Але другога ўдару яму не перажыць.

Раздзел III

ЧОРНЫ ЗНАК

Каля поўдня я зайшоў да капітана з ахаладжальным напіткам і лякарствам. Ён ляжаў у тым-жа палажэнні, як мы яго пакінулі, толькі крыху вышэй. Ён здаўся мне вельмі слабым і ў той-жа час вельмі ўзрушаным.

— Джым, — сказаў ён, — ты адзін тут чаго-небудзь варты. І ты ведаеш: я заўсёды быў добры да цябе. Кожны месяц я даваў табе чатыры пенсы серабром. Бачыш, друг, — мне кепска, я хворы і ўсімі пакінуты. І, Джым, ты прынясеш мне кружачку рому, ці не праўда?

— Доктар… — пачаў я.

Але ён пачаў лаяць доктара — слабым голасам, але вельмі злосна.

— Усе дактары — швабры, — сказаў ён. — А гэты ваш тутэйшы доктар, ну, што ён разумее ў мараках? Я бываў у такіх краінах, дзе горача, як у кіпячай смале, дзе людзі