Старонка:Восемтыднёвая Праграма Вышкаленьня Рэкрута Пяхоты.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

наты ў розныя выразы ў сьценах, павялічваючы паступова адлог кіданьня.

4) Кіданьне у жывыя мэты. (Фігурныя шчыты), угрупованыя свабодна кіраўніком вучэньня. Ідзе аб тое, каб жаўнер хутка з‘орыентававўся у якую мэту трэба кінуць. Граната разарвецца беспасярэдня пры данай мэце — трапляньне ў самую мэту ня ёсьць канечна патрэбным.

5) Пляц да кіданьня вострымі гранатамі павінен быць заложаны ў нейкім адлозе ад рэшты штурмавых прыладжаньняў і забясьпечаны ад няшчасных здарэньняў. Жаўнер кідае з лейкі ад гранаты на паступова штораз далейшы адлог, стараючыся трапіць у паказаны дол і хаваючыся за малым насыпам пасьля кожнага кіданьня. Обсэрватар, які знаходзіцца ў рове, побач таго хто кідае, глядзіць у пэрыскоп, запісваючы рэзультат кіданьня. Напр.: 3 кіданьні, граната стылісковая, кіданьне з лейкі, дол № 2, адзін трапіў.

Апрача паказаных на першым аркушы дэталяў штурмавога поля, можна, ў залежнасьці ад абшару, стасаваць і іншыя наладжаньні: умацова-