Старонка:Восемтыднёвая Праграма Вышкаленьня Рэкрута Пяхоты.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даць гранату пад кутом, збліжаным да 45%, з пагляду на драцяныя перашкоды.

2) Перакіданьне праз перашкоды і драцяныя сеткі — гэта ёсьць другі этап навукі. Трэба пачаць кідаць гранаты ад месца, дзе акопы найбольш збліжаюцца ад сябе, а пасьля паступова аддаляюцца, вучачы жаўнера кідаць проста і наўкос, перакідаць гранату праз папярэчніцу і г. д. Трэба, каб граната рабіла, як найбольшую, дугу ў паветры і трапіла-б акуратна ў азначанае месца, дзеля гэтага трэба расьцягнуць паміж акопамі (уздаўжкі лініі Б—Б) драцяную сетку вышынёю 4 мэтры, а ў іншых мясцох акопаў устаўляюцца фігуркі кшталтам непрыяцельскіх жаўнераў. У далейшых студыях навукі трэба застасаваць вучэньні двастароньнія—з вучэбнымі і сьляпымі гранатамі, каб прызвычаіць жаўнераў сьцерагчыся ад снарадаў, адкідаць іх перад узарваньнем.

3) Укіданьне гранатау у будоулі. У баі, які вядзецца на ўсходнім фронце надта важнай справай ёсьць здабываньне пунктаў, дзе жывуць людзі і паасобных дамоў. Дзеля гэтага трэба вучыць жаўнераў кідац ручныя гра-