Старонка:Восемтыднёвая Праграма Вышкаленьня Рэкрута Пяхоты.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а так сама, як аснова вайсковай арганізацыі і сілы мае на мэце элемэнтарнае вышкаленьнерэкрута і вырабляе ў жаўнера моральную моц, фізычную вытрымаласьць, самапэўнасьць і тэхнічную спрытнасьць.

Пры вучэньнях фармальнай муштры трэба з усей акуратнасьцю і строгасьцю зьвяртаць увагу на спакой і добрую вайсковую постаць.

Трэба, каб інструктар вучыў кожнага рэкрута асобна, згодна з агульнымі асновамі гэтай праграмы, пры гэтым трэба зьвяртаць асаблівую ўвагу на акуратнасьць спаўненьня вучэньняў. У першых тыднях маршаваць на пляц вучэньняў дружынамі. Да вучэньня трэба ўстаўляць рэкруташ у належнай фармацыі бяз помачы рэгуляміновых каманд і зваротаў.

Зьбіраньне ў шых рабіць толькі пад канец 2-га тыдня, бо яго зьместам ёсьць постаць, спаўненьне каманды „Зважай“ і раўнаньне, каторыя рэкрут умее толькі пасьля 2-х тыдняў.

Захаджэньне сэкцыямі спаўняць спачатку свабодным, але шпаркім і сьмелым крокам, не вымагаючы роўнага тэмпу.

Ухваты са стрэльбай цэлай кампаніяй спаўняць не раней, як у 7 тыдні.