5 гутарка. Польскі палітычна-культурны ўплыў. Заняпад мовы (славяншчына ў царкоўных кнігах і прызнаньне польскае мовы дзяржаўнаю). Здрада шляхецтва і вышэйшых станаў. Сялянскія бунты (1648—1652 гг.). Працяг 150 гадовай вайны. Паход на Беларусь Аляксея Міхайлавіча і Андрусаўская згода 1667 г. Вайна са швэдамі (1707 г.). Распад дзяржавы пасьля трох падзелаў Польшчы (1765 г.).
6 гутарка. Беларусь пад Расіяй. Дэнацыяналізацыя вышэйшых станаў. Прыкрапленьне сялянства да зямлі. Змаганьне польскай і маскоўскай культураў. Нішчэньне ўсяго беларускага. Несьвядомае адраджэньне з 1861 г. (скасаваньне паншчыны) „Тарас на Парнасе“, Чачот, Баршчэўскі і Вінцук Дунін-Марцінкевіч. Мураўёў-Вешацель (60—90 гг.). Багушэвіч, Няслухоўскі і Цётка, як выразіцелі нацыянальнага руху.
7 гутарка. Рэвалюцыя 1905 г. Рост нацыянальнай сьвядомасьці. „Наша Доля“, „Наша Ніва“ і інш. часопісі. „Беларуская Соцыялістычная Грамада“. Культурныя павадыры нацыянальнага руху: Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Зьмітрок Бядуля