Перайсці да зместу

Старонка:Восемтыднёвая Праграма Вышкаленьня Рэкрута Пяхоты.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не Беларусі. Уплыў Літвы к канцу XII сталецьця. Першыя беларускія вучоныя і літэратары (Кірыл Тураўскі, Клімэнт Смаляціч, Ефрасіньня і Параскева Полацкая і інш.).

3 гутарка. Князі Рынгольд і Мендаўг, як заснавацелі Літоўска-Беларускага княжства. Бой каля вёскі Магільнай (1230 г.), як час яго заснаваньня. Перавага беларускай культуры ў Вялікім Княжстве. Рэлігійная верацярпімасьць. Супольныя з ліцьвінамі войны проці крыжакоў, татараў і палякоў. Хрышчэньне Літвы (1386 г.) і народная беларуская мова ў літэратуры.

4 гутарка. Жаніцьба Ягайлы з польскаю каралеўнаю Ядзьвігаю. Вітаўт (1392—1430 г.) і яго значэньне. Констытуцыйны лад на развалінах фэодальна-удзельнага. Шляхта і сялянства. Паншчына. Грунвальдская бітва (1410 г.). Пачатак 150 гадовай вайны з Масковіяй (1500 г.). „Залаты век“—Ф. Скарына і В. Цяпінскі. Бітва пад Оршай (1514 г.). Бітва пад Полацкам (1562 г.). Фэдэрацыйна - пэрсональная вунія (1567 г.). Царкоўная вунія (1586 г.) Красаваньне культуры. Акадэміі і друкарні.