Старонка:Восемтыднёвая Праграма Вышкаленьня Рэкрута Пяхоты.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ПРЫМЕРНЫ ПЛЯН ЛЕКЦЫЯУ ПА
ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ.
Гісторыя Бацькаўшчыны і Войска

Трэба помніць, што галоўнай мэтай лекцыяў ёсьць паглыбленьне нацыянальнай сьвядомасьці і прабуджэньне ў жаўнерах зацікаўленьня мінуўшчынай і каханьня да Бацькаўшчыны.

На выклад гістарычных падзеяў у 8-м тыднёвых курсах назначаецца па 1 гадзіне ў тыдзень.

1 гутарка. Дагістарычныя весткі. Крывічы, як продкі беларусаў. Грамадзянскі лад (веча і князі). Рагвалод—першы гістарычны князь. Славянская граматнасьць і духоўныя школы. Сярэдня-Азіяцкія культурныя ўплывы. Абасабленьне беларускай тэрыторыі са сталіцай у Полацку.

2 гутарка. Барацьба за старшынство паміж вечам, князем і дружынай і паміж гарадамі. Палачанскія войны з ліцьвінамі, латышамі, ноўгародцамі і немцамі. Семдзесятгадовая вайна (1054—1127) з Кіевам за незалежнасьць і старшынство. Раздраблень-