Я ДАРУЮ ТАБЕ…
Зацьвілі… Зацьвілі… Завіліся!.. Жоўталісьцем асеньнія сьцежкі… Я дарую табе, як калісьці, За вясёласьць тваю і усьмешкі, Я дарую табе, як калісьці!..
І былі ў тых усьмешках дакоры, Вусны крыўдай твае паланелі… Дык затое міноры… міноры… Дакраналіся струн і зьвінелі Ў маім сэрцы міноры… міноры…
І зьвінелі… зьвінелі… зьнячэўку!.. Мо‘ таму ў маіх песенных плынях Успамінала ня раз ты Шаўчэнку…