Перайсці да зместу

Старонка:Вершы Андрэя Александровіча (1938—1946).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Нявольнічы караван

Не гадаў я і не думаў,
Эх, судзьба мая.
Бруд, смурод і змрочнасць трума
Не забуду я.

Люду рознага набіта,
Лаянка ў баржы.
Тут зладзеі і бандыты,
Слова не скажы.

Зганьбавалі, адарвалі
Ад сваіх дзяцей.
І цяпер… турма на хвалях,
Бурны Енісей.

Нібы ў яме, ў цёмнай скрыне
Пад замком сяджу.
Без злачынства, як злачынец
Кінуты ў баржу,

Славіў сонца і Свабоду,
Маладосць спяваў,