|
Калі-б ступіў на край зямлі,
Дзе я радзіўся, дзе прайшлі
Гады маіх трывог і захапленняў —
Чало схіліў-бы, шапку зняў
І на калені-б раптам стаў
Чытаючы малітву Нараджэння.
— Прымай мяне, мой родны край,
З дарог засовы паздымай,
Раскрый выроты ў светлые прасторы.
Я на парозе новых дзён
Забуду ўсё, як цяжкі сон:
І крыж пакут і выклятае гора!..
Як верны сын, як твой поэт,
Як зноў народжаны на свет
У вочы сонцу глянуў бы аткрыта.
І між заблытаных шляхоў
Сваю б дарожаньку знайшоў,
Што зарасла травою-аксамітам.
Хачу жыццё сваё дажыць!
У жылах кроў агнём гудзіць,
Бушуе нерастрачанаю сілай.
|