Перайсці да зместу

Старонка:Вершы Андрэя Александровіча (1938—1946).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Ніводнага светлага дня…

Калі мы гаворым — палярная ноч, —
Мы тут разумеем — зіма.
А лета — яго на Таймыры даўно
Бываць не было і няма.

За месяцам месяц — дванадцаць кругоў
Пурга прабягае за год,
І ясные зоры дванадцаць разоў
Збіраюцца ў свой карагод.

А што застаецца, як пройдзе зіма,
Даецца табе, цяплыня.
На гора — ні кроплі астатку няма,
Ніводнага светлага дня…