|
За годамі годы мінаюць, праходзяць,
А я ўсё сяджу і сяджу.
Няўжо не дачуюся голасу: — годзе!
Няўбачу збавення мяжу?
Айчына, краіна мая, дарагая,
Бярозавы подых шляхоў,
Няўжо я ў пустыні выгнанны сканаю
Не скінуўшы з ног кайданоў?
Няўжо сонца праўды ніколі не ўсходзе
І пробліску волі няма?
За годамі годы мінаюць, праходзяць,
Стаіць не парушна турма.
|