Ёй пра тундру поўначы расскажаш, Казку пра аленя і пургу, І пра годы чорныя, як сажа, Пра сваю глыбокую тугу. I яна табе скорагаворкай, Мілы мой, расскажа як было Без цябе не весела і горка І як раптам — шчасце расцвіло…