|
Не пазнаць цяпер тае бярозкі,
Вырасла прыгожаю яна.
Бы цябе шукаючы, штодзённа
Ценню прабягае па двары.
Колькі жалю ў шэлесце зялёным,
Не пытайся і не гавары.
Цяжка, мілы, цяжка і тужліва,
Дый запомні, кажуць так, — калі
Хто не быў хоць крышку нешчаслівым
Той не знае шчасця на зямлі…
3.
Пройдзе ноч, дарогай прамяністай
Дзень сустрэчы нашай прыбяжыць.
Зашуміць бярозанька ўрачыста,
Горда, як ніколі, зашуміць.
У сарочцы светла-васільковай,
Нібы ў дзень народжання, ты зноў
За сталом, за шчыраю размовай
Між гасцінных будзеш землякоў.
Пройдзе ноч, рассеюцца туманы.
Ясным днём пярэйдзіш рубікон,
І патухне боль глыбокай раны,
Гора ўсё забудзецца, як сон…
4.
На траве некошаннай, высокай,
На шырокім беразе ракі
Ты з сваёй дачушкай чорнавокай
Будзеш віць блакітные вянкі.
|