|
1.
Вые ноч, як вецер белагрыва
Б’ецца ў шыбы лапай снегавой.
Ад чаго так цяжка і тужліва?
Дзе ты, мілы, дзе ты, родны мой?
Я табе сарочку вышываю,
Васількоў шаўковые кругі.
Хай напомняць аб радзімым краі
Ў краі вечнай стужы і смугі.
Хай табе напомняць, як бывала
Гоман поля слухалі з табой,
Як зязюля ў пушчы кукавала,
Як шумелі вербы над ракой…
2.
Помніш, ты яшчэ зусім падлеткам
Пасадзіў бярозку ля вакна.
|