Перайсці да зместу

Старонка:Вершы Андрэя Александровіча (1938—1946).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


На сустрач шырокаму дню
Ішлі мае песні па бруку.

Убачыш сябе між сваімі
І ўжо як вядзецца здаўна,
Вясёлую чарку віна
Застольная песня падыме.

Як подых прысад, па дарогам
Плыве наша песня, звініць.
Як добра, як хороша жыць
Задорам жыцця маладога…

У міг чараўнічае мары
Свабодна і лёгка ўздыхнеш
І нібы ўжо больш не нясеш
Пакут не заслужаннай кары.