Перайсці да зместу

Старонка:Вершы Андрэя Александровіча (1938—1946).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Лісты

Сяджу адзін і раскрываю
Як свой сардэчны скарб, лісты
Што мне пісала, дарагая,
3 далёкай бацькаўшчыны ты.
О, колькі ў іх тугі нестрымнай,
Жывога подыху агня.
Твае лісты, мой друг любімы,
Я перачытваю штодня…