Перайсці да зместу

Старонка:Вершы Андрэя Александровіча (1938—1946).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Міг забыцця

У закутку цёмным на нарах,
Дзе суджана век свой дажыць,
Каб сэрца магло адпачыць
Ад крыўды хаваешся ў марах.

Пра ўсё забываеш, як быццам
Абрыву зусім не было,
І не надламана крыло,
І сум у вачах не дыміцца.

Збягуцца праявы-ўспаміны,
Як з выраю птушкі гурбой.
Раскрыюцца перад табой
Пражытых гадоў пуцявіны.

Пачуеш свае хваляванні
У вірах юнацкіх прыгод.
Згадаеш і лоскат пяшчот
І першае слова кахання.

І першыя творчыя мукі,
І радасць, калі ў пяршыню