|
І так, чарговы цяжкі год
Жыццём закрэслены ў расход.
Дарма надзеі я сцярог
Пра светлы дзень Свабоды.
Дарогай леташняй нягода
Прыходзе разам з Новым годам,
Зноў той-жа подых
Крыўды і трывог.
Зноў сэрца ў чорных лапах гора,
І сёння цемень, як і ўчора
Туга па роднай старане
Па другу, дзецях любых мне.
Таіцца ціха ў сівізне,
Што так прышла не ў пору.
Забыўшы гора і бяду
Я верую, што зноў прайду
У баявую грамаду —
|