Перайсці да зместу

Старонка:Вершы Андрэя Александровіча (1938—1946).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Мелёдыя…

Ён ходзіць з кута ў кут. Аб дальняй волі
Ўспаміны ўзварушыліся. Туга
Халоднаю іржою ланцуга
Лягла на сэрца стомленнае боллю.
І ў гэты час, здаецца мне,
Што ён падобен на мяне.

За што жывым ён кінуты ў магілу?
За што ён стаў ахвяраю пакут?
Няма прасвету. Ходзіць з кута ў кут —
Апошні ўзлёт цярплівасці і сілы.
І ў гэты час, здаецца мне,
Ён доляй схожы на мяне.

Ён не вар’ят і хмелем не атручан,
А назаве шчаслівым днём
Той дзень, калі з сваім жыццём
Ён развітаецца над кручай.
І ў гэты час, здаецца мне,
Падобным будзе на мяне…