|
На ўсходзе ірдзеючы золак блістае
Гушкаецца ветліва ў хвалях агня
Як човен, калыска палярнага дня.
Налітая стужаю цемень начная
І белая гор снегавых цішыня
Пакорліва раптам канаюць.
У тундру вярнулася сонца. Вароты
Ключом залатым адамкнула. Яно
Што сейбіт, мне кінула ў сэрца зярно
Надзеі, імкненняў, пяшчоты.
Вітаю народжанне дня… Як віно
Іскрыстая льецца з высот пазалота… |