Перайсці да зместу

Старонка:Вершы Андрэя Александровіча (1938—1946).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Чорная пурга

Сыйшліся вятры з чатыроў канцоў
І разам раптоўна падулі.
Што сіла сусветная ўсіх вякоў
Лядовая скалы, сумёты снягоў
Да хмар паднялі, страсянулі —
І валам пагналі ў пустынную даль,
Як пену разгневанных бураю хваль.

Бяда, хто ў дарозе такою парой!
Бушуе шаленства прыроды.
Змяшалася шэрае неба з зямлёй,
Ратунку ніякага… Чорнай пургой
Жыццё чалавека заўсёды,
Як човен прыбоем захоплены, міг
І гіне ў абдымку вятроў ледзяных…