Перайсці да зместу

Старонка:Вершы Андрэя Александровіча (1938—1946).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Пройдзе ўсё…

За палярным кругам
У глушы нямой,
Чорная, як вугаль,
Неба над зямлёй.

Ласкавага слова
А не ўчуеш тут.
На грудзях акова
Крыўды і пакут.

Прападаюць годы,
А хочацца жыць.
Ветры непагоды
Не сціхаюць выць.

Толькі ў нетрах сэрца
Аганькі надзей.
Чым цяжэй жывецца —
Зьяюць палымней!

Не складу ў прасторах
Тундры галаву.