Перайсці да зместу

Старонка:Вершы Андрэя Александровіча (1938—1946).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Ты даруй мне…

Не разбойнік я, не Каін
І не валацуга,
А гібею ў дзікім краі
За палярным кругам.

Лёг на грудзі мне пакутай
Тундры край пустынны.
Ты, даруй мне цяжкі смутак,
Родная краіна…