Перайсці да зместу

Старонка:Вершы Андрэя Александровіча (1938—1946).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Сэрца ўсё своё народу
Ў песнях аддаваў.

І за гэта між зладзеяў
Каб загінуў ты
Ў ніз вязуць па Енісею
Ў тундру мерзлаты…

*

Нікому не зайздрошчу я на свеце,
Нікога і ні ў чым я не віню.
Іду на сустрач сонечнаму дню,
Я веру —
Сонца мне яшчэ засвеціць.