Перайсці да зместу

Старонка:Вершы Андрэя Александровіча (1938—1946).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Нявольнічы караван

Не гадаў я і не думаў,
Эх, судзьба мая.
Бруд, смурод і змрочнать трума
Не забуду я.

Люду рознага набіта,
Лаянка ў баржы.
Тут зладзеі і бандыты,
Слова не скажы.

Зганьбавалі, адарвалі
Ад сваіх дзяцей.
І цяпер… Турма на хвалях,
Бурны Енісей.

Нібы ў яме, ў цёмный скрыні
Пад замком сяджу.
Без злачынства, як злачынец
Кінуты ў баржу.

Сла́віў сонца і Свабоду,
Маладосць спяваў.