Перайсці да зместу

Старонка:Верная дачка Сонца і «Шчырай Зямелькі» (1927).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міх. ЧЭМЕР.

„Верная дачка Сонца“ і „Шчырай Зямелькі“.

Натальля Арсеньнева: „Пад сінім небам“.

Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, Вільня, 1921. ст. 141 у 8°. Цана 2 зал. 50.
Цана 2 зал. 50 гр.

(Глянь кн. 5 „Род. Гонеў“).

Прырода Арсеньневай — зусім жывая, навет неяк — людзка-жывая… Гэтае глыбокае пачуцьцё свае кроўнае свайні-сынаўства з Сонцам і Зямлёй, каторыя спарадзілі ўсё, што ёсьць „пад сінім небам“, робіць паэтцы блізкімі, як браты ды сёстры, — усе творы ды зьявы ў прыродзе. Шчырым пачуцьцём, цалком ужо незразумелым у нашыя „разумныя“ часы, паэтка адчувае ня толькі жывымі, але — маючымі быццам душу ды сьведамасьць — усё што ёсьць у прыродзе.

У ўсім яе жыцьця — пачуцьці лы сьвета — паглядзе ўсьцяж жывы той відаць несьмяротны ў паэзыі, „спачатны анімізм“, каторы калісьці прасякаў наскрозь нашую старадаўнюю „рэлігію Сонца“.

Далей мы пакажам, як паэтка, сьпеючы духоўна, прабуе шукаць выхадаў за межы гэтае абмежанасьці „стуленага кола вечных паўтарэньнеў“, — „адвечнае песьні“ Прыроды, каб перамагчы гэтую залежнасьць ад яе зьменнасьці, каторая — часамі нязносная, часамі страшная чалавеку ў грамадзянстве… Але гэтыя праўдзіва-людзкія высілкі — тым болі маюць хараства ды высокае павучальнасьці, чым болі моцнае ды жывое карэньне мае яе жывая, чулая, творчая душа ў Прыродзе… Яна гэткім парадкам, як кожны запраўдны паэта, нічога быццам не бярэ на-веру — з усяго, што існуе ў гатовым відзе ў сучаснай „духоўнай традыцыі“ — яна сама хоча тварыць — перажываць усю даўгагоднюю эвалюцыю народнае сьведамасьці — за сваю ўласную „рызыку й страх“.


Дык — гляньце, як запраўды жыве ўсё ў яе паэтычнай Прыродзе! —

Сонца — жывое, бо гэта — жывы Бог Прыроды й Жыцьця, Бацька ўсяго, што толькі ёсьць „пад сінім небам“ сьветлага, дужога, сьмелага, радаснага!…