Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

магалі паны Сьвінскія, Ваўкі і іншыя. Зьмей з панамі пачалі гніць, іхняе царства страціла пад сабою грунт, бо зьявіліся народныя агітатары-рэволюцыянэры, якія будзілі народ. Вялікую небясьпечную для сябе сілу чулі „паны Сьвінскія“ у народных агітатарах. І паны высылалі проціў гэтых бунтароў царскае войска з гарматамі, але нічога не маглі зрабіць: „Ідзе пошчак ад сяла да сяла, ад краю да краю“. Моцны й трывалы дух народнай помсты, вельмі трывожацца паны. І вось яшчэ колькі дзесяткаў гадоў таму назад беларускі баечнік гаварыў:

„От з тых часоў слугам зьмея (цара) ні ўдзень, ні ўночы ані збла спакою, бо бяды яны сабе чакаюць, бы вол доўбні“.

Гэтая „доўбня“ вісела над галовамі буржуазіі быўшай царскай Расійскай імпэрыі шмат гадоў, колькі разоў апускалася доубня ўсё ніжэй, пакуль ня трэснула моцна па гнілых галовах: прышла Рэволюцыя 1917 г., а за ёй Акцябрская Рэволюцыя.

Ярчэй выказана гэта самая ідэя ў другой казцы таго ж зборніку:

З чаго ліха на сьвеце.

Даўным даўно, спрадвеку, жылі сабе людзі, пажывалі, ніякага ліха ня зналі. Сьвет вялікі, усюды вольна, як патрудзіўся, так і пажывіўся. Ня было тады ні паноў, ні му-