Аземшы, выгадавала мужычка). Пранюхаў гэта пан ды й вялеў аддаць тую дзеўку замуж за сьвінапаса. А сьвінапас быў ужо стары ды самы лядашчы, гультай, п‘янчужка.
От, як пачула тая дзеўка, што пан вяліць аддаць яе замуж за такога лядашчага чалавека, дык спалохалася да й галосіць, рагоча, бы кручаная. Бачыць камісар, што нічога ня будзе, што загубяць яго дзяўчыну, сабраўся, забраў яе ды й пашлі яны ў сьвет няведама куды. Агледзеўся пан, што няма дзеўкі, няма і камісара, дык так расьсярдзіўся, што й дух выперла.
Мужыкі абяднелі, пухнуць ад голаду, бо некалі хлеба зарабіць: пані заганяе па штодзень у двор. Тут яна вялела будаваць харомы й даглядаць катоў, сабак ды старых коняў. Яна, бачыце, вельмі жаласьлівая над гэтымі жывёламі; яна адусюль назьбірала коп пяць усялякіх катоў, — і сама не даесьць, а іх даглядае. Назьбірала валачашчых сабак, корміць іх, мые, чэша ды абшывае. Цалюсенькія дні даглядае гэтую погань сама й трымае на тым дзеле ўсіх баб. А канякам яна збудавала стайні й прыставіла к гэтаму падлу людзей і вялела служыць. А як здохне кот, сабака або здыхліна-каняка, дык пані плача, бы па родным бацьку,