мужыком тое, што яму, пану, жадалася — удавалася бяскарна. Шмат бяды нацярпеўся мужык ад пана.
«Хто бяды ня знае, няхай у хама спытае» — кажа беларуская народная песьня (Шэйн, «Матэр‘ялы», 1, № 617).
Калі дзе пану спадабалася, напр., сялянская дзяўчына, дык ён павінен быў яе здабыць сабе без супярэчак. У праціўным выпадку, калі яго ўгаворы, часам і золата не памагалі, дык пан забіваў сваіх афяр.
Такога гатунку народная песьня стварылася на Случчыне ў пачатку мінулага сталецьця аб прыгожай дачцы бондара, якую спадабаў нейкі нан Хаміцкі. Яго слугі спаймалі яе і прывялі да пана Хаміцкага. Яна ня згодзілася быць яго палюбоўніцай, і пан забіў яе. Гэта песьня пад назваю «Бандароўна» мае шмат варыянтаў, сьпяваецца па ўсёй Беларусі і нават перавандравала на Ўкраіну. Вось адзін з варыянтаў гэтай песьні (Шэйн, М. 1, 1):
|
«Ой, чаму-ж то пан Хаміцкі Ой, чаму-ж ты, бандароўна, |