Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

X.

Паны.

Шмат хто кажа, нібы ў рэлігіі захаваны лепшыя ідэі чалавецтва, як, напр.: „Любі бліжняга, як самога сябе“, або першыя асновы этыкі ў дзесяцёх запаведзях, царства бедных у эвангельлі і г. д. Згаджаемся з тым, што некаторыя асновы моралі ёсьць у рэлігіі. Але на гэтых маленькіх зярнятках лепшай чалавечай думкі ў кодэксах рэлігіі навалены вялізарныя сьметнікі ненавісьці аднэй нацыі да другой, цэлыя стагі цёмных забабонаў і дзікіх поглядаў на людзей і акружаючую прыроду. Мы бачым, што дзецішчы рэлігіяў — духоўнікі, якія выхоўваліся тысячалецьцямі на рэлігійных «мудрых» навуках, былі ў сэнсе любові і міласьці самымі найгоршымі прадстаўнікамі роду чалавечага. Ва ўсім працягу гісторыі духоўнікі купаліся ў абманах, зьдзеках над бедным людам і скакалі перад багатымі і сільнымі зямлі на задніх лапках. Горы трупаў, страшныя вогнішчы з людзей, дзікія мучэньні, жудасныя войны ведае чалавецтва дзякуючы рэлігіям.