бо і польская і расійская ўлады давалі прывілеі «братом па веры». Такім чынам, „соль нашай зямлі“, — „сьвядомыя“ элемэнты краю пастаянна пераскаквалі равок — з праваслаўя на каталіцтва і з каталіцтва на праваслаўе.
Хто забясьпечваў іх дабрабыт — той бог быў мацнейшы.
Гэткі гандаль з богам адбываўся у „інтэлігенцыі“ на Беларусі з веку ў век. Уся гэтая хаўрузія, — духавенства і буржуазія, цёпла гадавалася ўвесь час «у Хрыста за пазухай» — на мазалістым карку беларускага селяніна і гарадзкога рабочага.
З вышэй сказанага відаць, які «моцны ўплыў» мела рэлігія над „рыцарствам“ нашага краю, і, наадварот, які ўплыў мела пануючая кляса над рэлігіяй.
А селянін?
Селяніна ў гэтым кірунку ратавалі 1) яго няпісьменнасьць і тое, што 2) набажэнства і казаньні адбываліся не на беларускай мове, а на польскай (у касьцёлах) і на расійскай (у царквох).
Няпісьменнасьць беларуса служыла для яго архангельскім мячом, які вісеў над хрысьціянскай брамай раю і не дапускаў селяніна да пана бога: селянін ня мог чытаць хоць і на роднай беларускай мове багаслоўных твораў, беларускіх апосталаў: Францыш-