Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хрысьціянскія замовы тварыліся манахамі як праціваядзьдзе паганскім замовам. У гэтых замовах фігуруюць бог, прачыстая маці, Хрыстос і сьвятыя. Гэтыя замовы манахі пускалі ў народ. Вось, напр., частка замовы проціў вочных хвароб.

„Госпаду богу памалюся,
Сьвятой матары прачыстай пакланюся.
Прачыстая маці,
Хадзі вока шаптаці
І бяльма зганяці.
Шоў Сус Хрыстос
Па калінавым масточку,
За ім беглі тры харточкі…“ і г. д.

Беларускі селянін часткова ўжо даўно перастаў верыць шарлатанам-чараўніком. А тым болей людзі бывалыя, якія-бачылі сьвет і апрача сваёй глухой вёскі, сьмяяліся з чараўнікоў, паказваючы грамадзе сялян нікчэмнасьць выдуманай духавенствам і іншымі абманшчыкамі байкі аб нячыстай сіле.

Вось дамо тут са зробніка Сержпутоўскага народнае апавяданьне аб гэтым.

Заламка.

„У нашай вёсцы жыў адзін вядзьмар. Яго зналі ня толькі ў суседніх сёлах, але мо’ ў цэлай акрузе. Гэта быў такі вялікі вядзьмар, што ён усё знаў. Ніхто ня сьмеў яму сказаць наперакор, так яго баяліся.