Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стаўляюць сабою проста першабытных мэдыкаў. Некаторыя з іх нават трохі знаёмы з лякарскімі травамі. Замовы, шэпты, якія яны да гэтага дадаюць, ёсьць свайго роду гіпнотызм дзеля ўзмацаваньня веры простых людзей у іх чараўніцкую сілу, каб мець уплыў цэрэмоніямі і нязвычайнай абстаноўкай на сваіх „пацыэнтаў“. У слабай форме гэтая традыцыя ўплыву над пацыентам захавалася і ў нашых праўдзівых дактароў.

Быўшыя земскія валасныя зубадзёры мелі вясковых шаптуноў за конкурэнтаў. Што тычыцца саміх замоваў, іхняга зьместу, дык яны былі профэсыянальным сакрэтам, перадаваліся з роду ў род перад сьмерцю бацькам сыну і г. д. цэлымі тысячалецьцямі. Тэксты замоваў маюць два элемэнты: 1) старасьвецкі паганскі і 2) хрысьціянскі.

Старасьвецкія замовы маюць часам інтэрнацыянальны характар у форме старадаўняй малітвы. Вось, напр., замова раны:

„Уйдзі кроў у кроў,
Костка ў костку,
Жылка ў жылку,
Сустаўка ў сустаўку.“

Гэтакі самы зьмест маюць і чэскія і старанямецкія замовы.

Тое самае ёсьць і ў старалацінскай мове (глядзі „Бѣлоруссы“ том III, народная поэзія, Карскага).