Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хоўных авечак“, яны сыпалі перад сялянамі адны на адных горкім макам: езуіты ганілі перад народам праваслаўе, а папы — каталіцтва. І вось сяляне прыслухоўваліся да гэтай узаемнай лаянкі, якая вытварыла ў іх уразуменьні самы натуральны погляд, як на першых, так і на другіх: селянін чуў у душы фальш і праваслаўных і каталіцкіх духоўнікаў. Не памагла духавенству і вунія — злучэньне праваслаўя з каталіцызмам.

Агенты цемры на Беларусі, — розных колераў, фірмаў і калібраў, — мелі ўплыў толькі над панамі, шляхтай, над гарадзкім абыватальствам і чыноўніцтвам, або наадварот. Усе яны мелі ад рэлігіі зразумелую і відочную карысьць, бо фактычна „сьвятая тройца“ была на іх старане на старане паноў і чыноўнікаў, на карысьць якіх гэтая боская цёплая сямейка загадвала строга мужычку праз вусны духавенства і ўдзень і ўночы працаваць да апошніх сіл — іначай мужык будзе пасьля сьмерці смажыцца ў смале пякельніцы.

Словам, бог быў абаронцам багатых i забясьпечаных клясаў. Яны глядзелі на яго «па-стольку — па-скольку» і калі на Беларусі панавалі палякі, тады «сьветлая косьць» краю — паны, шляхта і чыноўнікі мелі грашовую выгаду быць каталікамі, а калі панавалі тут расійцы — рабіліся праваслаўнымі,