Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

квізыцыі, як недавярак і як падпаўшы пад уладу д‘ябла.[1]

Уся Эўропа тады кадзілася пахам смажанага людзкога мяса няшчасных ахвяр, якія паліліся на Хрыстусовым агні. Над усёй Эўропай тады ўладалі хрысьціянскія духоўнікі, якія заграбалі груды золата загубленых імі людзей у імя бога.

Словам, веруючымі ў д‘ябла пры ўсіх рэлігіях лічыліся рэлігійныя праціўнікі і тыя, у якіх духавенства магло-бы конфіскаваць багацьце, — і абавязкова, дзе ёсьць «чыстая» сіла, там павінна быць і «нячыстая». Адна сіла моцна трымаецца і другая моцна. Адна слабее — і другая слабее. Бо гэта ёсьць — дзьве сястры адной маткі. Гэта ёсьць добры гандаль для духавенства дурачыць несьвядомыя масы і нажывацца пры гэтым. Гэта ёсьць у духавенства спосаб барацьбы сваю ўласьць. У пачатку сучаснай рэволюцыі духавенства пробавала ўжываць свой стары спосаб: гаварыла сваім парафіянам, што новая рэволюцыйная ўлада ідзе ад антыхрыста, бо ад бога можа быць на зямлі толькі ўлада яго памазаніка-цара. Народ сваім чынам духавенству ня верыў. Але вернемся да сваёй тэмы.

  1. У тыя часы духавенства на Беларусі рабіла тое самае паліла на вогнішчах ведзьмакоў, што відаць з старых актаў Полацку, Вільні і г. д. Гл. „Археографическия сборники“.