сьці людзей. Ва ўсіх дзяржавах Эўропы (галоўным чынам у Нямеччыне і Францыі) хрысьціянскае духавенства спаліла ў тыя часы соткі тысяч нявіноўных людзей, якія нібы-то на лысагорках спраўлялі вядзьмярскі «шабаш» (ад старажыдоўскага слова шабас — суботні дзень адпачынку, які хрысьціянскае духавенства наўмысьля паганіла). Гэтыя людзі нібы-то служылі чорную імшу чорту і паганілі сьвяты крыж. Галоўная мэта духавенства зноў-жа была — здабываньне для цэркваў рухомай і нярухомай мaeмасьці, якую яны конфіскавалі ў «чараўнікоў». Дзеля гэтай мэты яны, галоўным чынам, стараліся вінаваціць у чараўніцтве багатых людзей, хаця дзеля блізіру яны i бедных вінавацілі. Людзі, якіх духавенства мучыла рознымі дзікімі спосабамі і цела іголкамі або гарачым жалезам, шукаючы небалючае месца — «пячаць д‘ябла» — няшчасныя ахвяры духавенства нагаварывалі пры гэтых пытках дзівацкія нябыліцы аб нячыстай сіле. Брэд вар‘яцеўшых ад страшнай болі людзей пратаколіўся, як чыстая праўда. А хто з духоўнікаў, які меў болей-меней чалавечае сэрца і адважваўся намякаць на тое, што чараўнікі — гэта напалоханыя хворыя, няшчасныя людзі, якія толькі выдумляюць байкі аб нячыстай сіле, дык той адважны духоўнік сам пападаў на агонь ін-
Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/58
Выгляд