Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

там загадана ад імя бога «чараўніцу не пакідай у жывых». Гэта гаворыцца тады, калі нябесная сьвіта была яшчэ невядома, бо ў пяцёхкніжжы аб душы і аб нябесным жыцьці мала гаворыцца. Ужо ў часы прарокаў калі прарокі пастаянна «гаварылі» з богам, і людзкая фантазыя малявала нябеснае царства болей жывымі фарбамі, тады і чараўнікоў зьявілася паводлуг бібліі розных калібраў і сартоў. Ужо пры цару Сауле яны кішэлі ў Палястыне і тады ўжо лічылі за сьвятую справу нішчыць іх. Хрыстос ужо выганяў чарцей з людзей. Пры ім яны ўжо былі разьдзелены на розныя катэгорыі. Тады ўжо былі вядомы сатана, бес, д‘ябал, Вельзевуль і інш.

Кожная рэлігія лічыла сваіх праціўнікаў «падданымі нячысьціка». Гэтак лічылі нячысьцікамі жыды хрысьціян і хрысьціяне жыдоў. Гэтак і хрысьціяне і жыды лічылі нячысьцікамі старагрэцкіх багоў. Потым кожная рэлігія мела «служыцеляў» д‘яблу паміж сваіх адназаконьнікаў. Калі хрысьціянскі дзікі фанатызм дахадзіў колькі сот гадоў таму назад у Эўропе свайго найвышэйшага пункту, тады ня было дня, каб на «сьвятым божым вогнішчы» ня былі спалены некалькі дзесяткаў няшчасных людзей, абвінавачаных у вядзьмарстве. Вінавацілі ў тым, нібы яны моляцца д‘яблу і прыносяць моры і няшча-