Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Ў дзяжы падыходна,
У печы румяна,
На стале сытна,
У сям‘і сьмірна!»

(З вялікоднай песьні. „Бел.сборн.“ вып. III Раманава).

Ня дзіва, што па Беларусі рэлігійныя часткі абраднасьцяў адпалі, а асталіся толькі чыста «паганскія», г. з. у народных песьнях па нашых вёсках фігуруе толькі быт ратая і культ Працы.

Нельга сказаць, каб слаба-хрысьціянскія „цёмныя“ элемэнты беларускага сялянства былі зьверападобнымі, антыморальнымі і несправядлівымі людзьмі. Наадварот — яны не заразіліся хвараблівай псыхікай рэлігійнага чалавека, які кожын дзень грашыць і богу моліцца, які стараецца як найболей натварыць злых учынкаў, каб потым папасьці ў рай праз пакаяньне, які займаецца крадзяжом і грабествам, а выкупляецца ў бога хабарамі і гасьцінцамі, як у воласьці гарэлкай.

На такіх дзівадлаў-сьвятошаў мы знаходзім крытыку ў нашых народных казках. У зборніку Сержпутоўскага знаходзім казку аб тым, як адзін забіў падарожнага, які начаваў у яго хаце. Справа гэта выкрылася з тае прычыны, што знайшлі ў забойцы мясныя піражкі, якія суседзі бачылі ў таго па-