хоўнікі“ імпровізавалі малітвы на беларускі лад. І з імі, як з болей даступнымі і як з беднымі людзьмі, народ наш і меў стасункі. Яны і кармілі народ вясковы мякінай хрысьціянскага духоўнага хлеба.
2) Бэтлейшчыкі — гэта былі гарадзкія местачковыя мяшчане-рамесьнікі, шаўцы, краўцы і г. д., якія давалі спэктаклі па гарадох, мястэчках і вёсках Беларусі. Рэлігійная частка бэтлейкі была бадай-што парасійску і мала цікавіла нашых сялян. Цікавіла іх болей усяго жартаўлівая, бытавая частка, якая па зьместу далёка была ад рэлігійнасьці. Бэтлеечныя прадстаўленьні скончылі сваё існаваньне ў нас у пачатку гэтага сталецьця.
3) Абрадавыя песьні хрысьціянскага характару ў нас таксама моцнага грунту пад сабою ня маюць. Гэта ёсьць тыя самыя „паганскія“ песьні з недарэчнымі дадаткамі, як прыпеўкі, імён хрысьціянскай тройцы і цэлай плоймы сьвятых. У гэтых абрадавых песьнях сялян ня так моцна цікавілі папоўскія багі, як тое, каб было:
|
«У торпах укладна, |