Перайсці да зместу

Старонка:Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песьнях і казках (1924).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ці 1) вандруючыя кустарныя духоўнікі старцы, 2) бэтлейшчыкі і хаджэньне з гвяздай і 3) абрадавыя гадавыя песьні дахрысьціянскіх сьвят, якія сьпяваюцца па вёсках на коляды, вялікдзень і г. д.

1) Старцы-жабракі, сьляпыя лірнікі, — гэта людзі, выкінутыя жыцьцём, ці дзеля свайго гультайства, ці дзеля фізычнага калецтва за борт вясковага дабрабыту, якія вандруюць па хатах, сьпяваюць „Лазара“, моляцца на рынках ці пад касьцёлам „за душачкі“, за што вясковы люд іх нагараджае грашыма і дабром. Гэта, так сказаць профэсыяналы-напоўдухоўнікі, якія налаўчыліся рознымі спосабамі выманіваць у вясковай бабы яйцо, кавалак лёну, сала і хлеба. Пры выпадку яны займаюцца і зладзействам. Яны яшчэ дзеляцца на касты: „бедныя“ і „багатыя“. Бедныя ходзяць пехатой і ўсе свае бэбахі трымаюць на плячох у торбах, а багатыя разьяжджаюць на конях, і «скарб» свой возяць на вазох. Некаторыя з іх маюць свае хаты, кавалкі зямлі. Яны маюць сваё духоўна-жабрачае прызваньне за заробак. Некаторыя з іх нават граматныя, — „кантычнікі“ (галоўным чынам з каталікоў), якія заўсёды з кантычкі чытаюць малітвы пад касьцёлам. Часам папы і ксяндзы коса на іх пазіралі, лічачы іх чуць не конкурэнтамі. Вось гэткія „вандруючыя ду-