VII.
Якая матка — такое й дзіцятка. Якія паняняты — такі і пан. Якія бажаняты — такі і бог. Беларускі баечнік зграбна і натуральна малюе ў сваіх казках духавенства і сьвятых. Не царамоніцца ён і з самым «панам богам». Наадварот, галоўнага канавода цёплай «сьвятой» хаўрузыі беларускі ратай яшчэ болей бэсьціць. Так яму, богу, і трэба: шчыра заслужыў. І селянін малюе бога, бяручы сабе ў натуршчыкі божых прыхлебнікаў-чарнарызьнікаў.
У беларускіх казках бог прадстаўляецца п‘яніцай, вінакурам, злодзеем і г. д. Словам, у божай істоце сабраны густы экстракт усіх злачынстваў духавенства. Вось некалькі сюжэтаў аб богу з «Бѣлорусского сборника», выпускаў ІІІ і Ѵ. Раманава.
Савачка, сьвятыя Ягоры, Мікола і сам бог пусьціліся красьці. Укралі спачатку барана і напяклі мяса. Пасьля яды абакралі чалавека і г. д.